English | Español | Deutsch | Français | Italiano | Іншыя
ONSCREENKEYS

Як кіраваць OnScreenKeys

OnScreenKeys пачне працаваць, калі звычайная камп'ютарная клавіятура не зможа быць выкарыстана.

Могуць быць выкарыстаны наступныя прыстасаванні ўвода:

  • Сэнсарныя экраны
    Напрыклад Сэнсарны экран / планшэтны ПК

  • Мышы
    Калі карыстальнік можа рухаць камп'ютарную мыш, але не можа націснуць яе кнопкі, аўтаклік OnScreenKeys'а (вытрыманы клік) будзе аўтаматычна выкліканы на мышы або клавіятуры апасля свабодна вызначанага перыяду часу.

  • Кіраванне вачыма
    Камера вызначае, куды глядзяць вочы карыстальніка. Міганні вачыма або фіксацыя позірка на адной пазіцыі на працягу некаторага часу выклікае націсканне кнопкі або клік.

  • Спецыяльная мышка
    Камера фіксіруе, у якім кірунку карыстальнік перамяшчае галаву. OnScreenKeys выклікае націсненне кнопкі або клік на пажаданай пазіцыі пасля пэўнага часу спынення.

  • Губная мыш
  • Пры дапамозе губной мышы, курсор можа перамясціцца на пажаданую пазіцыю на экране. OnScreenKeys робіць клік аўтаматычна.

  • Кнопка (з дапамогай сканіравання мышшу)
  • У рэжыме сканіравання мышшу лінія рухаецца зверху экрана да ніжняй яго часткі. Пажаданы радок можа быць выдзелены з дапамогай пераключэння. Затым, жаданае вертыкальнае становішча ("калонка") выбіраецца такім жа чынам.